Белстат: у шэрагу галін прамысловасці знізіліся аб'ёмы вытворчасці

15.10.2010 15:49
Архив Редакция

У Беларусі ў шэрагу галін прамысловасці ўпалі аб'ёмы вытворчасці. Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту, падзенне аб'ёмаў вытворчасці ў параўнанні з такім жа леташнім перыядам адбылося ў нафтаперапрацоўчай (на 27,5%), станкабудаўнічай і інструментальнай прамысловасці (на 4,4%), а таксама хлебапякарнай прамысловасці (на 2,9%).

У цэлым, па дадзеных Белстата, адбылося падзенне аб’ёмаў вытворчасці ў паліўнай прамысловасці (на 21,6%), у тым ліку ў нафтаздабыўнай прамысловасці — на 1,2%, перадае БелаПАН.

У хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці вытворчасць за дзевяць месяцаў гэтага года павялічылася на 14,2%, у чорнай металургіі — на 14,3%, у прамысловасці будматэрыялаў — на 8,5%, у машынабудаванні і металаапрацоўцы — на 13,7%, харчовай — на 9,4%, лёгкай — на 11%, у лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці — на 14,1%, у электраэнергетыцы — на 13,4%.

Найбольшы прырост вытворчасці адбыўся ў хімічнай прамысловасці — на 14,8%.

У цэлым па прамысловасці за дзевяць месяцаў аб’ём вытворчасці вырас на 10,3% у параўнанні з такім жа перыядам 2009 года і склаў 114,669 трлн. рублёў.

Как вам новость?
Головоломки