Белстат: у студзені-жніўні продажы гарэлкі знізіліся на 2,1%

17.09.2010 10:27
Архив Редакция

У Беларусі ў студзені-жніўні 2010 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года аб'ём продажаў гарэлкі скараціўся на 2,1% да 7,3 млн. дал. Разам з тым, як сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэту, аб'ём продажаў піва, наадварот, павялічыўся — на 23,5% да 23 млн. дал.

У той жа час продаж лікёра-гарэлачных вырабаў ўзрос на 29,7% і склаў 1,1 млн. дал (1 дал = 10 літраў — Тэлеграф). Таксама павялічылася рэалізацыя вінаградных вінаў — на 16,6% да 1,9 млн. дал, каньяку (у тым ліку каньячных напояў і брэндзі) — на 23,6% да 174,2 тыс. дал, пеністых вінаў (у тым ліку шампанскага) — на 7,7% да 734,3 тыс. дал.

Разам з тым аб’ём продажаў слабаалкагольных напояў за восем месяцаў гэтага года зменшыўся 5,1% да 902,1 тыс. дал, перадае БелТА.

За гэты перыяд на спажывецкім рынку Беларусі рэалізавалі алкагольных напояў і піва на 3,9 трлн. рублёў. Гэта складае 12,3% у агульным аб’ёме раздробнага таваразвароту гандлёвых арганізацыяў. У абсалютным алкаголі рэалізавана 6,7 млн. дал, або 105% да студзеня-жніўня 2009 года.

У параўнанні са студзенем-жніўнем 2009 года вытворчасць гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў за восем месяцаў 2010 года павялічылася на 0,2% да 9,2 млн. дал. Запасы гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў на 1 верасня 2010 года склалі 0,9 млн. дал, або 74,1% да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці. У той жа час запасы каньяку выраслі ў 3,9 разы да 65 тыс. дал.

Как вам новость?
Головоломки