Белстат: у студзені Беларусь скараціла імпарт нафты і газу

18.03.2011 13:19
Архив Редакция

У студзені 2011 года ў параўнанні са студзенем 2010 года Беларусь скараціла імпарт нафты на 14,4%, а таксама імпарт газу на 8%. Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у студзені гэтага года Беларусь імпартавала 612,4 тыс. тон нафты, у тым ліку 360,6 тыс. тон з Расіі (на 49,6% менш чым за аналагічны перыяд мінулага года) і 251,8 тыс. тон з Венесуэлы.

Прыроднага газу ў студзені 2011 года Беларусь імпартавала 2,2 млрд. кубаметраў, канстатуе Белстат. У цэлым імпарт нафтапрадуктаў за гэты перыяд склаў 105,2 тыс. тон, то бок на 1,5% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Большая частка нафтапрадуктаў традыцыйна імпартавалася з Расіі — 91,6 тыс. тон (на 8,8% менш, чым у 2010 годзе). 12,3 тыс. тон нафтапрадуктаў Беларусь імпартавала з Казахстана, 1,2 тыс. тон — з краін, якія не ўваходзяць у СНД.

Як раней перадаваў Тэлеграф, у студзені 2011 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў Беларусі на 17,6% скараціўся аб’ём вытворчасці нафтапрадуктаў, склаўшы 1,95 млрд. рублёў. Таксама скараціўся аб’ём здабычы нафты — на 0,7% да 141,9 тыс. тон.

Как вам новость?
Головоломки