Белстат: узровень беспрацоўя ў Беларусі меншы за працэнт

10.06.2010 11:09
Архив Редакция

Начальнік галоўнага ўпраўлення палітыкі занятасці і народанасельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Мікалай Коханаў паведаміў, што ўзровень беспрацоўя ў краіне з верасня мінулага года захоўваецца ў межах 0,9%. Прагнозны паказчык па ўзроўні беспрацоўя да канца 2010 года — 1,2-1,5%.

Прадстаўнік Мінпрацы падкрэсліў, што ў параўнанні з мінулым годам у дзяржаве ўзрастаюць практычна ўсе паказчыкі, якія характарызуюць палітыку занятасці: працаўладкаванне беспрацоўных і незанятых грамадзянаў, накіраванне на прафнавучанне і г.д., перадае БелТА.

Пры гэтым колькасць тых, хто мае патрэбу ў працаўладкаванні, а таксама рэгістрацыя ў якасці беспрацоўных павялічваецца. У прыватнасці, у студзені-трўні гэтага года 91,8 тыс. чалавек атрымалі статус беспрацоўнага. За травень колькасць беспрацоўных знізілася на 2,3 тыс. чалавек. На першага чэрвеня 2010 года на ўліку па беспрацоўі было 40,8 тыс. чалавек, што на 2000 менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

У рэспубліцы таксама назіраецца сезонны рост попыту на працоўную сілу. Колькасць свабодных працоўных месцаў на першага чэрвеня гэтага года дасягнула 48,1 тыс. У летнія месяцы магчыма і далейшае павелічэнне колькасці свабодных рабочых месцаў у банку вакансій дзяржслужбы занятасці.

«Сітуацыя на рынку працы Беларусі стабільная і кіраваная», — лічыць Мікалай Коханаў.

Па аператыўных дадзеных, самы нізкі паказчык зарэгістраванага беспрацоўя ў сталіцы — 0,4%. За травень гэты ўзровень знізіўся ў Віцебскай і Гарадзенскай абласцях да 1,1%, у Брэсцкай вобласці — да 1%, у Мінскай — да 0,8%. У астатніх рэгіёнах краіны беспрацоўе засталося на ранейшай адзнацы: у Гомельскай вобласці — 1,1%, у Магілёўскай — 1%.

Как вам новость?
Головоломки