Белстат: венесуэльская нафта абыходзіцца ў 647 даляраў за тону

15.10.2010 11:10
Архив Редакция

У траўні-жніўні 2010 года Беларусь імпартавала з Венесуэлы 620,7 тыс. тон нафты. Кошт пастаўкі ў сярэднім склаў 647 даляраў за тону. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі. Згодна з планам беларускіх уладаў, да траўня 2011 года Беларусь павінна атрымаць чатыры мільёны тон венесуэльскай нафты.

У той жа час імпарт нафты з Расіі ў студзені-жніўні скараціўся на 42,3% у параўнанні са студзенем-жніўнем мінулага года, паведамілі ў Белстаце. Так, за дадзены перыяд у Беларусь з Расіі было ўвезена 8,3 млн. тон нафты. Сярэдняя цана на расійскае паліва павялічылася на 30,5% да 402 даляраў за тону, перадае АФН.

Як раней перадаваў Тэлеграф, у 2010 годзе Беларусь атрымлівае з Расіі 6,3 млн. тон нафты бяспошлінна. Астатні аб’ём нафты, паводле дамоўленасці, абкладаецца стоадсоткавай экспартнай пошлінай.

З першага верасня Расія павялічыла экспартную пошліну на сырую нафту на 9,7 даляра да 273,5 даляра за тону. У жніўні экспартная пошліна на нафту складала 263,8 даляра за тону.

У цяперашні момант пошліна на светлыя нафтапрадукты складае 196,5 даляраў за тону, на цёмныя — 105,9 даляра за тону. Аднак, міністэрства фінансаў Расіі паведамляла, што з 1 лістапада 2010 года экспартная пошліна на расійскую нафту можа вырасці на 22,5-25,5 даляра.

Как вам новость?
Головоломки