Белстат: вытворчасць электраэнергіі ў першым квартале знізілася на 3,4%

18.04.2011 15:00
Архив Редакция

Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі, у студзені-сакавіку 2011 года вытворчасць электраэнергіі ў Беларусі знізілася на 3,4% у параўнанні з аналагічным перыядам 2010 года і склала 9,1 млрд. кілават-гадзін. Пры гэтым у параўнанні з лютым ў сакавіку вытворчасць знізілася на 0,8% да 2,8 млрд. кілават-гадзін.

Выпуск цеплаэнергіі ў студзені-сакавіку знізіўся на 3,9% да 25,5 млн. гігакалорыяў, а ў сакавіку ў параўнанні з лютым на 14,5% да 7,7 млн. гігакалорыяў.

Как вам новость?