Белстат: вытворчасць электраэнергіі за паўгады вырасла на 13,2%

23.07.2010 10:19
Архив Редакция

У Беларусі ў першым паўгоддзі гэтага года вытворчасць электраэнергіі павялічылася на 13,2% пасля падзення на 15% у аналагічным перыядзе мінулага года і склала 16,9 млрд. кВт/г. Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі.

Пры гэтым у чэрвені гэтага года ў адносінах да траўня зафіксавана падзенне вытворчасці электраэнергіі на 4,2%, перадае АФН.

Па дадзеных Белстата, выпуск цеплаэнергіі па выніках шасці месяцаў павялічыўся на 9,5% пасля росту на 3,9% за аналагічны перыяд мінулага года да 20,5 млн. Гкал. У той жа час у чэрвені ў параўнанні з траўнем вытворчасць знізілася на 8,7%.

У цэлым прадпрыемствы электраэнергетыкі Беларусі ў першым паўгоддзі павялічылі вытворчасць на 11,5% (у студзені-чэрвені мінулага года зніжэнне складала 12,3%) да 5,27 трлн. рублёў.

Как вам новость?
Головоломки