Белстат: ВУП Беларусі за дзевяць месяцаў павялічыўся на 6,6%

12.10.2010 09:43
Архив Редакция

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў студзені-верасні гэтага года павялічыўся на 6,6% да ўзроўню аналагічнага перыяду 2009 года і склаў 116,641 трлн. рублёў. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі.

Па дадзеных Белстата, прамысловай прадукцыі па выніках дзевяці месяцаў выпушчана на 114,670 трлн. рублёў, што на 10,3% больш у параўнанні са студзенем-вераснем 2009 года, перадае АФН.

Аб’ём сельгасвытворчасці вырас на 1,1% да 25,518 трлн. рублёў, інвестыцыі ў асноўны капітал павялічыліся на 9,5% і склалі 36,056 трлн. рублёў. Раздробны таваразварот вырас на 16,2% да 49,406 трлн. рублёў.

У адпаведнасці з зацверджаным ўладамі прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця рост ВУП у 2010 годзе павінен скласці 11-13%, прамысловай вытворчасці — 10-12%.

Белстат: інфляцыя з пачатку года склала 6,8%

У Беларусі спажывецкія кошты ў верасні 2010 года выраслі на 1,6% пасля росту на 0,6% у жніўні і на 0,3% у ліпені, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. З пачатку года інфляцыя ў краіне склала 6,8%, а ў гадавым вылічэнні (да верасня мінулага года) — 9%.

Цэны вытворцаў прамысловай прадукцыі ў верасні павялічыліся на 3,4%, у студзені-верасні — на 15,3%.

Прагноз на 2010 год прадугледжвае абмежаванне росту спажывецкіх коштаў у межах 8-10%.

Как вам новость?
Головоломки