Белстат: ВУП у першым квартале вырас на 4%

15.04.2010 09:46
Архив Редакция

Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у Беларусі ў першым квартале гэтага года валавы ўнутраны прадукт павялічыўся на 4% да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года пры прагнозе росту на 2010 год на 11-13%. Інфляцыя ў першым квартале склала 2,5% супраць 6,1% за аналагічны перыяд 2009 года пры запланаваных межах у 8-10%. У сакавіку інфляцыя склала 1,1%.

Па выніках першых трох месяцаў цяперашняга года, вытворчасць прамысловай прадукцыі склала 105,9% да ўзроўню аналагічнага перыяду 2009 года і дасягнула каля 33,5 трлн. рублёў, паведамілі ў Белстаце.

Вытворчасць спажывецкіх тавараў у першым квартале 2010 года склала 7,83 трлн. руб. (109,3%) пры прагнозе 114-115%. У іх ліку аб’ём вытворчасці харчовых тавараў склаў 4,26 трлн. рублёў (111,1%), нехарчовых — 3,12 трлн. рублёў (107,7%).

Дадзеныя статыстыкі таксама сведчаць, што інвестыцыі ў асноўны капітал і будаўніцтва ў Беларусі па выніках першых трох месяцаў гэтага года склалі 8,338 трлн. рублёў і зменшыліся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 2,4%. Па інфармацыі Белстата, аб’ём інвестыцый у асноўны капітал і будаўніцтва ў студзені-лютым 2010 года скараціўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 9,9%.

У першым квартале ў Беларусі выканалі будаўніча-мантажных прац на суму ў 4,265 трлн. рублёў, што на 4,8% больш, чым за такі ж перыяд мінулага года, пра што таксама паведамілі ў Белстаце.

Увод у эксплуатацыю жылля склаў 1,4 млн. квадратных метраў, што на 6,2% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. З іх у сельскіх населеных пунктах і малых гарадскіх паселішчах пабудавалі 553 тыс. квадратных метраў жылля (на 0,8% менш), а ў сельскіх пунктах — 362, 2 тыс. квадратных метраў.

Таксама паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, колькасць беспрацоўных у Беларусі, якія зарэгістраваныя ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне на канец справаздачнага перыяду першага квартала 2010 года склала 43,8 тыс. чалавек (0,9% да эканамічна актыўнага насельніцтва).

Как вам новость?
Головоломки