Белстат: ВУП у студзені-красавіку павялічыўся на 12,3%

13.05.2011 10:27
Архив Редакция

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў студзені-красавіку гэтага года павялічыўся на 12,3% да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года. Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі. У сферы вытворчасці рост ВУП склаў 13%, у сферы паслуг — 9,7%.

Па дадзеных Белстата, выпуск прамысловай прадукцыі склаў 68,97 трлн. рублёў, што на 12,9% больш у параўнанні з студзенем-красавіком 2010 года, перадае АФН.

Аб’ём сельгасвытворчасці вырас на 4,2% да 6,88 трлн. рублёў, інвестыцыі ў асноўны капітал павялічыліся на 23,4% і склалі 16,89 трлн. рублёў. Раздробны таваразварот вырас на 20,6% да 25,64 млрд. рублёў. Аб’ём жыллёвага будаўніцтва знізіўся на 0,4% і склаў 1486,0 тыс. квадратных метраў, сведчаць дадзеныя статыстыкі.

У адпаведнасці з зацверджаным ўладамі прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2011 год рост ВУП павінен скласці 9-10%, прамысловай вытворчасці — 9-9,5%.

Как вам новость?
Головоломки