Белстат: з пачатку года беларусаў паменела на 12,5 тыс. чалавек

27.08.2010 12:26
Архив Редакция

На 1 жніўня 2010 года ў Беларусі пражывала 9,4 млн. чалавек. У параўнанні з пачаткам года колькасць насельніцтва краіны скарацілася на 12,5 тыс. чалавек. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі. Падобная сітуацыя выкліканая перавышэннем смяротнасці над нараджальнасцю.

Так, па дадзеных Белстата, за студзень — ліпень 2010 года ў Беларусі нарадзілася 62,5 тыс. дзяцей (на 1,2 тыс. менш, чым аналагічны перыяд мінулага года). У той жа час памерла 80,2 тыс. чалавек (на 548 чалавек больш). Натуральнае змяншэнне насельніцтва склала 17,7 тыс. чалавек.

Самы нізкі ў рэспубліцы каэфіцыент нараджальнасці ў Віцебскай вобласці — 10,2 нованароджаных на тысячу чалавек. Тут жа назіраецца самы высокі каэфіцыент смяротнасці — 16,7 памерлых на тысячу чалавек.

Адначасова з гэтым за першыя сем месяцаў бягучага года ў параўнанні з адпаведным перыядам 2009 года на 0,8% зменшылася колькасць зарэгістраваных шлюбаў. Колькасць разводаў жа наадварот павялічылася — на 0,6%. Такім чынам, суадносіны рэгістрацыі і скасавання шлюбаў пагоршыліся: за студзень-ліпень 2010 года на тысячу шлюбаў прыпадала 499 разводаў, за аналагічны перыяд мінулага года — 492 разводы.

Как вам новость?
Головоломки