Белстат: з пачатку года рэальны заробак знізіўся на 13,5%

23.03.2011 13:47
Архив Редакция

У Беларусі рэальная заработная плата (разлічаная з улікам інфляцыі) знізілася ў лютым на 0,6% пасля зніжэння на 12,9% у студзені. Намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата ў лютым склала 1,43 млн. рублёў (каля 474 даляраў) і павялічылася ў параўнанні са студзенем на 2,1% (на 29,7 тыс. рублёў). Такія дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі.

Па дадзеных Белстата, у прамысловасці сярэдняя заработная плата склала 1,57 млн. рублёў, у будаўніцтве — 1,66 млн. рублёў, на транспарце і ў сувязі — 1,56 млн. рублёў, у сельскай гаспадарцы, паляванні і лясной гаспадарцы — 949 тыс. рублёў, у адукацыі — 1,21 млн. рублёў, у тым ліку настаўнікаў — 1,44 млн. рублёў, прафесарска-выкладчыцкага складу — 2,19 млн. рублёў.

Заработная плата працаўнікоў аховы здароўя і прадстаўлення сацыяльных паслуг у лютым гэтага года склала 1,22 млн. рублёў, у тым ліку ў галіне аховы здароўя — 1,25 млн. рублёў. Сярэдняя заработная плата лекараў склала 2,15 млн. рублёў, сярэдняга медыцынскага персаналу — 1,19 млн. рублёў, сведчаць дадзеныя статыстыкі.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, у канцы мінулага года, як і абяцалі беларускія ўлады, сярэдні заробак дасягнуў 500 даляраў у эквіваленце. Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту, налічаная сярэдняя зарплата пацаўнікоў у Беларусі ў снежні 2010 года складала 1,6 млн. рублёў (каля 530 даляраў).

Как вам новость?