Белстат: за 11 гадоў беларусаў стала менш на 573,1 тыс. чалавек

27.05.2010 12:55
Архив Редакция

Колькасць насельніцтва Беларусі на першага траўня цяперашняга года склала 9,47 млн. чалавек і ў параўнанні з пачаткам года скарацілася на 8,3 тыс. чалавек. У той жа час, з пачатку 2008 года беларусаў стала менш на 214,4 тыс. чалавек. У перыяд жа з 1999 года насельніцтва краіны паменшылася на 573,1 тыс. чалавек. Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі.

Па інфармацыі Белстата, скарачэнне колькасці насельніцтва напачатку 2010 года абумоўлена перавышэннем на 11,62 тыс. чалавек колькасці памерлых над колькасцю народжаных пры дадатным міграцыйным прыросце 3,36 тыс. чалавек.
Па дадзеных статыстыкі, за першыя чатыры месяцы гэтага года ў краіне нарадзілася 34,7 тыс. дзяцей (на 812 чалавек менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года), памерла — 46,3 тыс. чалавека (на 785 чалавек менш). Натуральнае змяншэнне насельніцтва склала 11 623 чалавекі.
У студзені-красавіку цяперашняга года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць зарэгістраваных шлюбаў павялічылася на 0,2%, колькасць разводаў скарацілася — на 0,6%.
За студзень-красавік 2010 года ў Беларусь прыбыло 5 454 чалавекі і выбыла 2 093, міграцыйны прырост склаў 3 361 чалавек.

Как вам новость?
Головоломки