Белстат: за год бензін падаражэў амаль на траціну

11.06.2010 12:30
Архив Редакция

У Беларусі кошты на нехарчовыя тавары ў траўні гэтага года ў параўнанні з красавіком выраслі на 1,1%, з пачатку года павялічыўшыся на 4,7%. Больш за ўсё з пачатку года выраслі цэны на бензін (17%) і медыкаменты (6,8%). Па дадзеных Белстата, у траўні ў параўнанні з красавіком кошт на бензін павялічыўся на 6,9%, а ў перыяд з траўня 2009 па травень 2010 кошт паліва ў краіне павялічыўся на 28,5%.

У ліку нехарчовых тавараў менш за ўсё падняліся кошты на абутак (0,7%) і гадзіннікі (0,8%). На 0,1% знізіліся з пачатку 2010 года цэны на дываны і дывановыя вырабы. Індэкс цэнаў і тарыфаў на платныя паслугі ў траўні цяперашняга года ў параўнанні з красавіком склаў 0,4%, са снежнем мінулага года — 2,7%.

У сферы паслуг ЖКГ, аплата бытавых паслуг з пачатку гэтага года павялічылася на 5,7%. З іх кошт на электразабеспячэнне, газазабеспячэнне, водазабеспячэнне і тэхнічнае абслугоўванне жылых памяшканняў застаўся без зменаў. Значную долю ў павелічэнні аплаты паслуг ЖКГ адыграла павышэнне кошту за ацяпленне (на 4,8%), а таксама аплата іншых паслуг — 0,9%.

Белстат: інфляцыя з пачатку года склала 4%

Індэкс коштаў на харчовыя тавары ў траўні гэтага года ў параўнанні з красавіком склаў 0,7%, са снежнем мінулага года — 4%. Пры гэтым кошты на харчовыя тавары за год (у перыяд з траўня 2009 па травень 2010) выраслі на 7,6%. Акрамя таго, інфляцыя ў краіне за першыя пяць месяцаў гэтага года склала 4%.

Па дадзеных Белстата, больш за ўсё з пачатку года падаражэлі цукар (на 27,8%), бульба (на 17,3%) і садавіна (на 12,1%). За студзень-травень гэтага года кошт на алей павялічыўся на 6,9%, гарбату — на 6,4%, кандытарскія вырабы (5,8%), масла (5,7%), малако і малочныя прадукты (5% ), яйкі (4,7%), сыры (4,2%).

Кошты на каўбасныя вырабы і вяндліну з пачатку года выраслі на 3,3%, мяса і птушка падаражэлі на 3%, тытунёвыя вырабы — на 2,4%, крупы — 2,3%. Хлеб і хлебабулачныя вырабы, як і алкагольныя напоі сталі даражэйшымі на 1,6%. Не значна павялічыліся кошты на рыбу і морапрадукты (1,4%) і кансервы рыбныя (1,2%), пра што сведчаць дадзеныя статыстыкі.

Знізіліся кошты толькі на макаронныя вырабы (на 6,7%), муку пшанічную (0,6%) і гародніну (0,3%).

Как вам новость?
Фото и видео

“Скотч спасёт мир” – Мужчина пожаловался на «ноу-хау» в строительстве стеклянных навесов в Минске

«Что-то не то в лесах» — На границе Беларуси и Польши заметили лису, «как из сказки», но пользователи TikTok встревожились

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

Головоломки