Белстат: за паўгады ўвод жылля ў Беларусі павялічыўся на 5,2%

14.07.2010 15:40
Архив Редакция

У першым паўгоддзі 2010 года ў Беларусі ўвялі ў эксплуатацыю 3,24 млн. квадратных метраў агульнай жылплошчы, перавысіўшы ўзровень аналагічнага перыяду 2009 года на 5,2%. На будаўніцтва жылых дамоў выкарысталі 5,5 трлн. рублёў інвестыцыяў (25,9% ад агульнага аб'ёму). Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Для грамадзянаў, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, увялі ў дзеянне 2,15 млн. квадратных метраў агульнай жылплошчы, з іх 1,62 млн. квадратных метраў — у шматкватэрных жылых дамах у гарадах.

У сельскіх населеных пунктах у першым паўгоддзі 2010 года ўвялі ў эксплуатацыю 823,7 тыс. квадратных метраў агульнай жылплошчы, што складае 25,4% ад агульнага ўводу па рэспубліцы (летась — 29%), паведамляе БелТА.

На будаўніцтва аб’ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры да раёнаў жылой забудовы патрацілі 831,5 млрд. рублёў інвестыцый (51,1% ад прадугледжанага аб’ёму на гэты год).

Акрамя таго, па дадзеных Белстата, у Берасцейскай вобласці ў першым паўгоддзі 2010 года пабудавалі 576 тыс. квадратных метраў жылля (52,4% ад прадугледжанага плана), Віцебскай — 324,2 тыс. квадратных метраў (45%), Гомельскай — 489, 1 тыс. квадратных метраў (50,9%), Гарадзенскай — 438,3 тыс. квадратных метраў (51%), Мінскай — 583,8 тыс. квадратных метраў (43,9%), Магілёўскай — 396,5 тыс. квадратных метраў (50,2%), у Мінску — 440,7 тыс. квадратных метраў (36,7%).

Как вам новость?