Белстат: заробкі ў траўні павялічыліся на 41,6 тыс. рублёў

23.06.2010 13:37
Архив Редакция

Намінальная налічаная сярэднямесяцовая заработная плата працаўнікоў Беларусі ў студзені-траўні 2010 года склала 1,078 млн. рублёў. У тым ліку ў траўні гэты паказчык дасягнуў 1,158 млн. рублёў. У параўнанні з красавіком беларусы сталі атрымліваць на 3,7%, або на 41,6 тыс. рублёў больш.

Па інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, рэальны заробак (разлічаны з улікам росту спажывецкіх коштаўаў на тавары і паслугі) у студзені-траўні гэтага года ў параўнанні са студзенем-траўнем 2009 года павялічыўся на 6,9%, у траўні 2010 года ў параўнанні з красавіком 2010 года — павялічыўся на 2,9%.

На прамысловых прадпрыемствах сярэдняя заработная плата ў траўні склала 1,298 млн. рублёў. Самая высокая зарплата налічана ў будаўнічых арганізацыях — 1, 565 млн., у арганізацыях транспарту — 1, 422 млн., грамадскага харчавання і гандлю — 1, 020 млн. Менш за усіх атрымліваюць працаўнікі сфераў аховы здароўя — 855,2 тыс., сельскай гаспадаркі — 799,8 тыс. і адукацыі — 768,9 тыс. рублёў.

Как вам новость?