Белстат: збор збожжа ў Беларусі скараціўся на 20%

17.09.2010 16:14
Архив Редакция

У Беларусі валавы збор збожжавых і зернебабовых культураў без уліку кукурузы ў першапачаткова апрыходаванай вазе склаў 6,7 млн. тон, што на 1,7 млн. тон (на 19,9%) менш, чым было ў 2009 годзе. У параўнанні з 1 верасня 2009 года зафіксавана зніжэнне ўраджаю збожжа ва ўсіх абласцях рэспублікі, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У Гомельскай вобласці ўраджай скараціўся на 337 тыс. тон (на 31%), Віцебскай — на 276 тыс. тон (на 25%), Мінскай — на 449 тыс. тон (на 21,2%), Магілёўскай — на 216 тыс. тон (на 17,3%), Берасцейскай — на 174 тыс. тон (на 14%), Гарадзенскай вобласці — на 203 тыс. тон (на 13,4%), перадае АФН.

У агульным аб’ёме вытворчасці збожжавых і зернебабовых культураў удзельная вага Мінскай вобласці склала 25%, Гарадзенскай — 19,7%, Берасцейскай — 16%, Магілёўскай — 15,6%, Віцебскай — 12,4%, Гомельскай вобласці — 11,3%.

Ураджайнасць збожжавых і зернебабовых культураў на 1 верасня 2010 года склала 29,8 цэнтнера з аднаго гектара ўбранай плошчы. У 2009 годзе гэты паказчык быў роўны 37,3 цэнтнера.

Валавы збор рапсу склаў 465,2 тыс. тон, што на 38% менш, чым на 1 верасня 2009 года. Сярэдняя ўраджайнасць з аднаго гектара — 15,4 цэнтнера (у 2009 годзе — 23,1 цэнтнера).

На 1 верасня 2010 нарыхтоўчыя арганізацыі мінсельгасхарча паставілі збожжа ў лік дзяржаўных патрэбаў 997,7 тыс. тон, што складае 100,8% да гадавога задання.

Как вам новость?
Головоломки