"Белтэлекам" абяцае да канца года пашырыць вонкавы шлюз да 70-80 Гбіт/с

05.04.2010 14:40
Архив Редакция

Вонкавы інтэрнэт-шлюз Беларусі да канца года будзе пашыраны да 70-80 Гбіт/с, паведамілі пятага красавіка ў прэс-службе РУП "Белтэлекам". На дадзены момант сумарная шырыня інтэрнэт-канала складае 37 Гбіт/с. Папярэдняе пашырэнне адбылося ў сакавіку. Тады вонкавы інтэрнэт-шлюз Беларусі пашырылі на 13 Гбіт/с (у расійскім кірунку на 11 Гбіт/с, у заходнім — на 2 Гбіт/с).

«РУП «Белтэлекам» трымае запас каля 30% вольных ёмістасцяў, бягучая загрузка канала пакуль не перавышае 70%. У наш час 50% канала шырокапалоснага доступу даводзіцца на Мінск, іншыя 50% — на рэгіёны. Пашырэнне вонкавага інтэрнэт-канала Беларусі плануецца ў два этапы: першы — з красавіка, другі — з мая 2010 года», — паведамілі на прадпрыемстве, перадае БелТА.

«Белтэлекам» — нацыянальны аператар электрасувязі Беларусі. За гады развіцця прадпрыемствам пабудавана разгалінаваная сетка тэлекамунікацый на тэрыторыі краіны, сетка магістральных валаконна-аптычных ліній сувязі з выйхадам на сумежныя дзяржавы. «Белтэлекам» распрацоўвае новыя тэлекамунікацыйныя сэрвісы, забяспечвае перадачу міжгароднага і міжнароднага трафіку, працу наземнай сеткі тэлевізійных і радыёвяшчальных каналаў. Для арганізацыі міжнародных каналаў спадарожнікавай сувязі эксплуатуецца комплекс наземных станцый «Тэлепорт». Абаненцкая база кампаніі — больш за 3,8 млн. карыстальнікаў.

Как вам новость?
Головоломки