"Белтэлекам" адкрые свой тэлеканал

27.01.2011 16:47
Архив Редакция

РУП "Белтэлекам" плануе адкрыць свой тэлеканал, які будзе створаны на аснове лічбавага інтэрактыўнага тэлебачання "ZALA". Як расказаў генеральны дырэктар "Белтэлекама" Канстанцін Цікар, гэта будзе камерцыйны тэлеканал. 

«Для гэтага ў нас ёсць усё — тэлевізійны пакет, сам кантэнт, сетка дастаўкі кантэнту па ўсёй краіне, у нас ёсць сетка продажаў. І ёсць фінансавы рэсурс. Мы падалі заяўку на атрыманне ліцэнзіі. Плануем развіваць гэтую паслугу разам з беларускім перадавальным тэлецэнтрам, які будзе забяспечваць перадачу сігналу», — паведаміў Канстанцін Цікар, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Як ужо перадаваў Тэлеграф, за пяць гадоў «Белтэлекам» плануе падлучыць 850 тыс. абанентаў лічбавага інтэрактыўнага тэлебачання ZALA і давесці агульную абаненцкую базу да мільёна карыстальнікаў. Пашырэнне пакрыцця ZALA прадпрыемства плануе праводзіць і з дапамогай эфірнага вяшчання.

Акрамя таго, «Белтэлекам» за 2011-2015 гады мае намер пашырыць знешні інтэрнэт-шлюз да 200 Гбіт/с. Папярэдняе пашырэнне шлюза адбылося 17 студзеня: тады «Белтэлекам» павялічыў шырыню канала ў расійскім напрамку на 16,4% да 71 Гбіт/с і на 50% у заходнім кірунку да 9 Гбіт/с.

Как вам новость?