"Белтэлекам" да 2015 годзе мае намер пашырыць знешні інтэрнэт-шлюз да 200 Гбіт/с

27.01.2011 11:58
Архив Редакция

РУП "Белтэлекам" за 2011-2015 гады мае намер пашырыць знешні інтэрнэт-шлюз да 200 Гбіт/с. Пра гэта паведаміў журналістам генеральны дырэктар прадпрыемства Канстанцін Цікар. Папярэдняе пашырэнне шлюза адбылося 17 студзеня: тады "Белтэлекам" павялічыў шырыню канала ў расійскім напрамку на 16,4% да 71 Гбіт/с і на 50% у заходнім кірунку да 9 Гбіт/с.

У цяперашні час сумарная ёмістасць знешняга інтэрнэт-шлюза Беларусі складае 80 Гбіт/с.

Гэта ўжо другое ў гэтым годзе пашырэнне знешняга інтэрнэт-шлюза: 3 студзеня «Белтэлекам» павялічыў яго на 17,6% да 67 Гбіт/с, перадае БелТА.

Для параўнання: па выніках 2009 года знешні інтэрнэт-шлюз аператара складаў 22 Гбіт/с, у 2005 годзе — 465 Мбіт/с.

«Белтэлекам» да 2015 годзе павялічыць колькасць карыстальнікаў высакахуткаснага інтэрнэту да 2,2 млн. чалавек

Акрамя гэтага «Белтэлекам» за 2011-2015 гады плануе павялічыць абаненцкую базу карыстальнікаў высакахуткаснага доступу ў інтэрнэт да 2,2 млн., выкарыстоўваючы фіксаваны і бесправадны віды доступу, распавёў Канстанцін Цікар.

Стратэгія развіцця прадпрыемства да 2015 года накіравана на завяршэнне фармавання сучаснай тэлекамунікацыйнай інфраструктуры з адзінай тэхнічнай і арганізацыйнай ідэалогіяй.

За пяць гадоў «Белтэлекам» плануе падлучыць яшчэ 850 тыс. абанентаў лічбавага інтэрактыўнага тэлебачання ZALA і давесці агульную абаненцкую базу да мільёна карыстальнікаў. Пашырэнне пакрыцця ZALA прадпрыемства плануе праводзіць і з дапамогай эфірнага вяшчання.

У 2010 годзе «Белтэлекам» пачаў рэалізоўваць стратэгію пакетнага прадстаўлення паслуг, адзначыў Канстанцін Цікар. Прапанова звыклых для большасці паслуг ад аднаго аператара дае магчымасць атрымаць гэтыя сэрвісы за меншы кошт.

«Стратэгія на будучыню — зрабіць лінейку пакетных прапаноў і рэалізаваць як з пункту гледжання аператара, так і з пункту гледжання карыстальніка канцэпцыю Triple Play (тры паслугі ад аднаго аператара і па адной фізічнай лініі). Натуральна, з пераходам прадпрыемства на тэхналогіі xPON і з рэалізацыяй магчымасцяў платформы IMS/NGN колькасць паслуг і сэрвісаў будзе больш, чым проста тэлефанія, доступ у інтэрнэт і лічбавае інтэрактыўнае тэлебачанне», — лічыць Канстанцін Цікар.

Паводле яго слоў, адной з галоўных задач прадпрыемствы ў 2011 годзе з’яўляецца тэхнічнае пацвярджэнне паслуг і сэрвісаў, а таксама значнае паляпшэнне якасці. Пераход на аптычныя сеткі дазволіць забяспечыць не толькі жаданне кліентаў мець доступ у інтэрнэт на хуткасцях у дзесяткі Мбіт/с, глядзець тэлебачанне ў HD-якасці або нават 3D, але і звядзе да мінімуму магчымасць абмежаванняў па прадстаўленню сэрвісаў з-за характарыстык абаненцкіх ліній, лічыць гендырэктар «Белтэлекама».

«Белтэлекам»: тэндэнцыя зніжэння тарыфаў працягнецца

Таксама «Белтэлекам» працягне палітыку зніжэння тарыфаў, у тым ліку на доступ у інтэрнэт, паведаміў Канстанцін Цікар. «Вядома, тарыфы будуць зніжацца. Захаваем мы гэтыя тэмпы ці не, але тэндэнцыя будзе — гэта стоадсоткава», — запэўніў Канстанцін Цікар, перадае БелаПАН.

«Сёння кошт доступу ў інтэрнэт — гэта ўжо менш актуальны бізнэс. Сёння трэба рухацца ў бок кантэнту, каб людзі куплялі не проста доступ, а каб яны куплялі паслугі на базе гэтага доступу. У прыватнасці, напрыклад, IPTV — частка гэтага кантэнту», — сказаў кіраўнік «Белтэлекама».

Ён падкрэсліў, што за пяць гадоў многія тарыфы былі зніжаны ў дзясяткі і сотні разоў. «Я лічу, што на сёння яны сталі дастаткова даступнымі як для насельніцтва, так і для юрыдычных асобаў», — дадаў Канстанцін Цікар.

***
Па выніках 2010 года кампанія мае 750 тыс. абанентаў шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт byfly (рост 350 тыс. у 2010 годзе). На аснове існай сеткавай інфраструктуры «Белтэлекам» паспяхова стартаваў з першым лічбавым інтэрактыўным тэлебачаннем ZALA і з 2008 года падключыў 220 тыс. абанентаў (рост 160 тыс. у 2010 годзе) па ўсёй Беларусі.

«Белтэлекам» быў створаны 3 ліпеня 1995года. З’яўляецца першасным інтэрнэт-правайдарам у Беларусі, ажыццяўляе перадачу даных па камутаванай сетцы агульнага карыстання, забяспечвае доступ да міжнародных і беларускіх рэсурсаў інтэрнэту, дае ў карыстанне міжнародныя лічбавыя патокі і каналы практычна любой ёмістасці, забяспечвае роўныя ўмовы працы аператараў мабільнай сувязі Беларусі шляхам падключэння іх да міжнароднай станцыі, дае міжгародні і міжнародны роўмінг.

Как вам новость?