"Белтэлекам": кошты на інтэрнэт зніжаць больш няма куды

15.09.2010 14:58
Архив Редакция

Нацыянальны аператар сотавай сувязі Беларусі "Белтэлекам" (правайдар byfly) не мае намеру працягваць зніжаць кошт доступу ў інтэрнэт ні сёлета, ні ў наступным годзе. Пра гэта 15 верасня заявіў намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства Андрэй Сабораў. Па словах намесніка кіраўніка "Белтэлекама", на дадзены момант «мы дасягнулі ўзроўню коштаў, ніжэй за якія зніжацца няма куды".

Пры гэтым прадстаўнік дзяржпрадпрыемства адзначыў, што правайдары і так «вельмі пакрыўджаныя» на «Белтэлекам», за праведзенае ім змяншэнне кошту доступу ў інтэрнэт, перадае «Ежедневник».

У той жа час, адзначыў Андрэй Сабораў, адсутнасць планаў па зніжэнні коштаў «Белтэлекам» мае намер кампенсаваць за кошт пастаяннага павелічэння хуткасці доступу ў інтэрнэт. «Высокая хуткасць для байнэту — гэта нашая перспектыва», — падкрэсліў першы намеснік гендырэктара нацыянальнага аператара сувязі Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки