"Белтэлекам" пачне тэставаць WiMAX да канца сакавіка

16.03.2010 13:23
Архив Редакция

"Белтэлекам" да канца сакавіка пачне тэставы этап камерцыйнай эксплуатацыі паслугі WiMAX. Пра гэта паведаміў начальнік групы па інфармацыі і камунікацыі РУП "Белтэлекам" Аляксей Федарынчык. Сетка будзе ўключаць 22 базавыя станцыі.

«Плануецца абвясціць тэндар на закуп абсталявання. А наогул у планах на гэты год — пашырыць сетку WiMAX да 300 базавых станцый, таму асноўны ўпор на камерцыйную эксплуатацыю будзе зроблены ў сярэдзіне года», — распавёў Аляксей Федарынчык, перадае БелТА.

WiMAX — пратакол шырокапалоснай радыёсувязі (Worldwide Interoperability for Microwave Access). З’яўляецца перадавым стандартам бесправоднай высакахуткаснай перадачы дадзеных. Пратакол прадугледжвае перадачу дадзеных, галасы, а таксама відэа, што дазволіць арганізаваць на яго аснове сотавыя сеткі з магчымасцю відэатэлефаніі (адначасовы абмен галасавымі дадзенымі і відэа), а таксама доступ да інтэрнэту. Сігнал можа перадавацца да прымача на адлегласць да 50 кіламетраў.

Как вам новость?