"Белтэлекам": падача заяваў на рэгістрацыю сайтаў завершыцца 15 чэрвеня

07.06.2010 14:33
Архив Редакция

РУП "Белтэлекам" плануе завяршыць падачу заяў на рэгістрацыю на партале "БелДІЭ" інфармацыйных сетак, сістэм і рэсурсаў нацыянальнага сегменту інтэрнэту ад сваіх кліентаў да 15 чэрвеня. Пра гэта паведамілі на прадпрыемстве сёмага чэрвеня.

«Для ажыццяўлення рэгістрацыі нашай кампаніяй праводзіцца збор дадатковых звестак аб інфармацыйных рэсурсах кліентаў, з якімі «Белтэлекам» мае заключаныя дамовы на паслугі арэнды дыскавай прасторы, паслугі хостынгу на базе Цэнтраў апрацоўкі дадзеных (VPS, Colocation, Dedicated), прадастаўленне статычных IP-адрасоў (у тым ліку доступ у інтэрнэт па SDSL, па ISDN, byfly, выдзелены доступ у інтэрнэт і іншае). На адрас кліентаў указаных паслуг разасланыя анкеты», — паінфармавалі ў «Белтэлекаме».

У РУП выказалі надзею, што ўсе кліенты змогуць своечасова і аператыўна накіраваць запоўненыя анкеты на адрас прадпрыемства. «Калі па нейкай прычыне вы не атрымалі анкету або ў вас узніклі пытанні па яе запаўненні, калі ласка, звяртайцеся ў службу продажу «Белтэлекам» па месцы заключэння дамовы», — дадалі ў «Белтэлекаме».

У прэс-службе прадпрыемства таксама нагадалі, што Дзяржаўны рэестр інфармацыйных сетак, сістэм і рэсурсаў нацыянальнага сегмента глабальнай кампутарнай сеткі інтэрнэт, размешчаных на тэрыторыі Беларусі, ствараецца на падставе ўказа прэзідэнта № 60 ад першага лютага 2010 і пастановы ўрада № 644 ад 29 красавіка 2010 года.

Как вам новость?
Головоломки