"Белтэлекам" пашырыў інтэрнэт-шлюз у заходнім напрамку

16.03.2010 15:31
Архив Редакция

Вонкавы інтэрнэт-шлюз Беларусі з 16 сакавіка пашырыўся на 2 Гбіт/с у заходнім напрамку і склаў 37 Гбіт/с, паведамілі ў РУП "Белтэлекам". У выніку канал у заходнім напрамку складае 6 Гбіт/с, у напрамку Расіі — 31 Гбіт/с.

Як раней паведамляў Тэлеграф, у папярэдні раз сёлета вонкавы інтэрнэт-шлюз Беларусі пашырыўся да 35 Гбіт/c з пятага сакавіка. Тады вонкавы інтэрнэт-шлюз у расійскім напрамку пашырыўся да да 31 Гбіт/с, у заходнім — да 4 Гбіт/с.

«Белтэлекам» — нацыянальны аператар электрасувязі Беларусі. За гады развіцця прадпрыемствам пабудавана разгалінаваная сетка тэлекамунікацый на тэрыторыі краіны, сетка магістральных валаконна-аптычных ліній сувязі з выхадам на сумежныя дзяржавы. «Белтэлекам» распрацоўвае якасна новыя тэлекамунікацыйныя сэрвісы, забяспечвае перадачу міжгароднага і міжнароднага трафіку, працу наземнай сеткі тэлевізійных і радыёвяшчальных каналаў, адзначае БелТА. Для арганізацыі міжнародных каналаў спадарожнікавай сувязі эксплуатуецца комплекс наземных станцый «Тэлепорт». Абаненцкая база кампаніі — больш за 3,8 млн.

Как вам новость?
Головоломки