"Белтэлекам" пашырыў вонкавы інтэрнэт-шлюз да 35 Гбіт/с

05.03.2010 11:25
Архив Редакция

З пятага сакавіка вонкавы інтэрнэт-шлюз Беларусі пашырыўся да 35 Гбіт/c, паведамілі ў РУП "Белтэлекам". Вонкавы інтэрнэт-шлюз у расійскім кірунку пашырыўся да 31 Гбіт/с, у заходнім — да 4 Гбіт/с. У кампаніі таксама нагадалі, што гэта не адзінае пашырэнне вонкавага інтэрнэт-шлюза, якое запланавана на гэты год.

Як раней паведаміў Тэлеграф, «Белтэлекам» прыняў рашэнне пра закуп паслуг доступу да інтэрнэту (расійскі сегмент) і запрашае юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў прыняць удзел у адкрытай працэдуры конкурсу.

Пашыраць вонкавы інтэрнэт-шлюз плануецца ў два этапы: першы — з красавіка 2010 года, другі — з траўня 2010 года. Паслугі пераможцы тэндара будуць фінансавацца за кошт сродкаў «Белтэлекама».
 

Как вам новость?