"Белтэлекам" пашырыў знешні інтэрнэт-шлюз Беларусі

17.11.2010 15:38
Архив Редакция

"Белтэлекам" сумесна з аператарам ААТ "Еўратэл" (даччынае прадпрыемства ААТ "МТС") правялі працы па пашырэнні знешняга інтэрнэт-шлюзу Беларусі на 10 Гбіт/с у расійскім напрамку. Такім чынам, як паведамілі БелаПАН у "Белтэлекаме", з 17 лістапада знешні-інтэрнэт шлюз Беларусі складае 57 Гбіт/с.

Таксама ў лістападзе «Белтэлекам» пачынае тэставанне канала ў заходнім кірунку сумесна з найбуйнейшымі еўрапейскімі пастаўшчыкамі інтэрнэт-паслуг, паведамляе Нацыянальны аператар сувязі Беларусі.

Папярэдняе пашырэнне інтэрнэт-шлюзу на 10 Гбіт/с — таксама ў расійскім напрамку — адбылося 9 жніўня гэтага года.

Как вам новость?
Головоломки