"Белтэлекам" плануе істотна знізіць кошт трафіку

08.06.2010 14:48
Архив Редакция

Нацыянальны аператар сувязі РУП "Белтэлекам" запланаваў ў гэтым годзе двойчы істотна знізіць кошт інтэрнэт-трафіку на знешні канал.

Як распавёў правайдарам на калегіі ў міністэрстве сувязі і інфарматызацыі камерцыйны дырэктар «Белтэлекама», гэта адбудзецца першага ліпеня і першага кастрычніка, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Разам з тым, на колькі менавіта знізіцца кошт трафіку, прадстаўнік прадпрыемства не ўдакладніў.

Как вам новость?
Головоломки