"Белтэлекам": праблемы з інтэрнэтам узніклі праз Расію

13.01.2011 11:27
Архив Редакция

Пасля Новага года ў беларускіх карыстальнікаў узніклі праблемы з працай у інтэрнэце. У прыватнасці, у расійскім кірунку пры трасіроўцы розных сервераў была адчувальная страта пакетаў. Таксама ў карыстальнікаў ўзніклі праблемы з запампоўкай з торэнтаў і праглядам інтэрнэт-старонак.

Як паведамілі ў РУП «Белтэлекам», загружанасць знешняга інтэрнэт-шлюза паўстала з прычыны забароны на правядзенне тэхнічных працаў у Расіі ў святочныя навагоднія дні.

«Як вядома, перыяд з 1 па 11 студзеня ў Расійскай Федэрацыі з’яўляецца вакацыйным, таму правядзенне чарговага пашырэння шлюза было цяжкім. Аб папярэднім пашырэнні на 10 Гбіт/с (па плане 2010 года) пасля завяршэння ўсіх наладкавых работ было абвешчана 3 студзеня, адпаведна наступны крок быў адкладзены да завяршэння навагодніх святаў», — распавялі ў «Белтэлекаме».

У дадзены момант «Белтэлекам» сумесна з расійскімі аператарамі рыхтуецца да чарговага пашырэнню знешняга шлюза, якое адбудзецца ў бліжэйшы час. Таксама кампанія праводзіць працу па пашырэнні ў заходнім кірунку. «Белтэлекам» прыносіць прабачэнні сваім кліентам і партнёрам за ўзніклыя цяжкасці пры працы ў сеціве.

Как вам новость?