"Белтэлекам" прадставіць ветэранам бясплатныя міжгароднія званкі

26.04.2010 16:29
Архив Редакция

РУП "Белтэлекам" да 65-годдзя Перамогі прадставіць удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны бясплатныя тэлефонныя размовы у Беларусі і за яе межамі. Акцыя стартуе 7 траўня апоўначы і працягнецца да 24 гадзін 11 траўня. Бясплатныя тэлефонныя размовы ўнутры краіны будуць прадстаўлены аўтаматычным спосабам або з дапамогай тэлефаніста з хатніх тэлефонаў, абанентамі якіх з'яўляюцца ўдзельнікі ВАв.

Як паведамляе БелТА, заказаць бясплатныя тэлефонныя размовы у межах рэспублікі з дапамогай тэлефаніста ва ўсіх гарадах і абласцях Беларусі можна будзе па нумарах 8-18 (для абанентаў Брэста і Брэсцкай вобласці, Віцебску і Віцебскай вобласці, Мінска і Мінскай вобласці, Магілёва і Магілёўскай вобласці) і 8-13 (для абанентаў Гомелю і Гомельскай вобласці, Гародні і Гарадзенскай вобласці, а таксама Мінска і Мінскай вобласці).

Акцыя не распаўсюджваецца на тэлефонныя размовы з абанентамі мабільнай сувязі, пры доступе ў Інтэрнэт і карыстанні платнымі даведачна-інфармацыйнымі службамі. Дадатковую інфармацыю пра акцыю можна атрымаць па тэлефоне 153 (даведка бясплатная).

Міжнародныя бясплатныя тэлефонныя гутаркі будуць прадстаўлены ветэранам і ўдзельнікам ВАв з дапамогай сэрвісных тэлефонных картак наміналам 16 000 тарыфных адзінак. Службы продажу «Белтэлекама» правядуць адраснае рассыланне сэрвісных тэлефонных картак усім удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны.

Сэрвісная тэлефонная карта дазваляе тэлефанаваць у краіны СНД, у любую краіну Еўропы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі, Азіі і Аўстраліі на стацыянарныя ці мабільныя нумары тэлефонаў. Правілы карыстання сэрвіснай тэлефоннай карткай змешчаны на адваротным баку карткі, а таксама ў «Памятцы карыстальніка СТК», якая прадстаўляецца разам з карткай. Даведкі па арганізацыі бясплатных міжнародных тэлефонных размоваў у перыяд акцыі можна атрымаць па тэлефоне 176 або 8 805 100 4444 (даведка бясплатная).

Как вам новость?
Головоломки