"Белтэлекам" зніжае кошты на хостынг

17.06.2010 11:05
Архив Редакция

Нацыянальны аператар сувязі "Белтэлекам" увёў 16 чэрвеня новыя тарыфы на размяшчэнне інтэрнэт-рэсурсаў на ўласных серверах. Кампанія ўвяла чатыры пакетныя прапановы: "Хостынг-50", "Хостынг-100", "Хостынг-500" і "Хостынг-1000" коштам ад 3,3 да 15,7 тыс. рублёў.

«У залежнасці ад аб’ёму дыскавай прасторы ў кошт пакетаў ўваходзіць ад двух да дзесяці паштовых скрыняў і ад трох да шасці базаў дадзеных MySQL. Плата за рэгістрацыю абанентаў і дадатковы сэрвіс не бярэцца», — падкрэслілі ў «Белтэлекаме».

Новыя прапановы будуць даступныя як прыватным, так і карпаратыўных карыстальнікам, расказалі на прадпрыемстве.

«Арэнда дыскавай прасторы ўяўляе сабой самы просты і даступны варыянт хостынгу для размяшчэння рэсурсу ў сетцы інтэрнэт», — дадалі ў кампаніі.

Как вам новость?