"Белтрансгаз" максімальна скароціць адлічэнні ў інавацыйныя фонды

02.07.2010 17:04
Архив Редакция

Урад Беларусі і "Газпром" падпісалі пратакол аб адлічэннях сумеснай беларуска-расійскай газатранспартнай арганізацыі ААТ "Белтрансгаз" у інавацыйны фонд міністэрства энергетыкі Беларусі. Згодна з дакументам, Беларусь абавязваецца ўсталяваць на 2011-2012 гады нарматыў адлічэнняў "Белтрансгаза" ў інавацыйныя фонды рэспублікі на ўзроўні, які не перавышае мінімальны памер гэтага нарматыву ў Беларусі.

З паведамлення «Газпрома» вынікае, што беларускі бок даў гарантыі, што не будзе ўсталёўваць індывідуальныя падаткі, зборы і адлічэнні для «Белтрансгаза», перадае БелаПАН.

З паведамлення расійскага газавага манапаліста таксама вынікае, што «сродкі, вызваленыя ад змяншэння адлічэнняў у інавацыйны фонд, плануецца накіроўваць на будаўніцтва падземных сховішчаў газу ў Беларусі».

Акрамя таго, «Газпром» таксама пацвердзіў інфармацыю аб падпісанні з «Белтрансгазам» дапаўненняў да кантракту на пастаўку і транзіт расійскага «блакітнага паліва» па тэрыторыі Беларусі ў 2007-2011 гадах.

«Улічваючы, што беларускі бок павысіў на 2010 год аптовую нацэнку на газ, які рэалізуецца «Белтрансгазам», як гэта і прадугледжвалася пры куплі пакета акцый прадпрыемства «Газпромам», да 11,09 даляра, стаўка за транзіт расійскага газу ў 2010 годзе складзе 1,88 даляра на 100 кіламетраў», — гаворыцца ў паведамленні «Газпрома».

Как вам новость?
Головоломки