"Белтрансгаз" запампаваў газ у сховішчы ў поўным аб'ёме

23.11.2010 17:16
Архив Редакция

Як паведамілі ў ААТ "Белтрансгаз", да 20 лістапада ў поўным аб'ёме выканана планавая запампоўванне прыроднага газу ў падземныя газавыя сховішчы на асенне-зімовы перыяд. Запланаваныя аб'ёмы захоўвання актыўнага газу ў падземных сховішчах на канец 2010 года павінны скласці 980 млн. кубаметраў. Гэта прадугледжана стратэгіяй развіцця энергетычнага патэнцыялу Беларусі на перыяд да канца 2020 года.

З запланаваных аб’ёмаў 360 млн. кубаметраў газу размешчана ў Асіповіцкім падземным сховішчы, 450 млн. кубаметраў газу — у Прыбугскім, 170 млн. кубаметраў — у Мазырскім, перадае БелТА.

Далейшыя перспектывы нарошчвання аб’ёмаў захоўвання газу звязаны з магчымасцямі пашырэння Прыбугскага і Мазырскага падземных сховішчаў, а таксама з будаўніцтвам новых. Згодна з планам, да 2015 года аб’ём захоўвання актыўнага газу ў падземных сховішчах Беларусі дасягне 1,3 — 1,4 млрд. кубаметраў, гэта значыць на 34-48% больш, чым у 2010 годзе, а да 2020 года плануецца павелічэнне аб’ёмаў да 4,5 — 5 млрд. кубаметраў.

Как вам новость?