28.04.2011 16:43
Архив

Служба крэдытных рэйтынгаў міжнароднага рэйтынгавага агенцтва Standard & Poor's прысвоіла ААТ "Белзнешэканомбанк" доўгатэрміновы і кароткатэрміновы крэдытныя рэйтынгі контрагента на ўзроўні "В/В". Прагноз змены яго рэйтынгаў - "Негатыўны".

Па словах спецыялістаў агенства, рэйтынгі з’яўляюцца следствам значных дыспрапорцыяў у эканоміцы і высокіх рызык аперацыйнага асяроддзя ў Беларусі (рэйтынгі па абавязацельствах у замежнай валюце: В/Негатыўны/В; рэйтынгі па абавязацельствах у нацыянальнай валюце: В +/Негатыўны/В), высокіх крэдытных рызык «Белзнешэканомбанка», арыентаванай на хуткі рост стратэгіі банка і адносна слабай сістэме кіравання рызыкамі. У той жа час, «уплыў гэтых негатыўных фактараў часткова кампенсуюць падтрымка з боку мажарытарнага ўласніка — Знешэканамбанка (ВЭБ; рэйтынг па абавязацельствах у замежнай валюце: ВВВ/стабільны/А-3; рэйтынг па абавязацельствах у нацыянальнай валюце: ВВВ+/стабільны/А-2), добрае становішча на ўнутраным рынку і паказчыкі прыбытковасці», — лічаць у S&P.

Прагноз «Негатыўны» адлюстроўвае прагноз па суверэнных рэйтынгах Беларусі, што выкліканы «нізкім узроўнем знешняй ліквіднасці краіны з прычыны вельмі высокага дэфіцыту па рахунку бягучых аперацый, што, у сваю чаргу, уяўляе рызыку для беларускай эканомікі, у асноўным кантраляванай дзяржавай, і негатыўна ўплывае на фінансавыя і бізнэс-характарыстыкі «Белзнешэканомбанка»».

Рэйтынгі «Белзнешэканомбанка» могуць панізіцца пры паніжэнні суверэнных крэдытных рэйтынгаў па абавязацельствах у замежнай валюце або ацэнкі рызыкі абмежаванні пераводу і канвертацыі валюты для беларускіх несуверэнных пазычальнікаў, пры значным паслабленні характарыстык ўласнай крэдытаздольнасці банка, асабліва пагаршэння якасці актываў або ліквіднасці.

Павышэнне прагнозу да «Стабільны» магчыма ў выпадку аналагічнага перагляду прагнозу па суверэнных рэйтынгах, калі якасць актываў і рэсурсная база банка будуць «стабільнымі ва ўмовах складанага аперацыйнага асяроддзя, нягледзячы на планы па значныма росце бізнэсу».

Следите за новостями так, как вам удобно:

Подпишитесь на новостную ленту Telegraf.by в удобном для вас сервисе и ничего не пропускайте!

Дзен Новости Google Новости Telegram Facebook VK.com OK.ru Пульс