"Белнафтахім" павялічыў кошты на бензін на 6-8%

11.05.2010 18:10
Архив Редакция

Канцэрн "Белнафтахім" павялічвае з 12 траўня ўнутраныя кошты на нафтапрадукты на 6,2-8,2%. Новыя кошты зацверджаны загадам канцэрна №160 ад 11 траўня. Кошт бензіну А-76 (Н-80) складзе 2250 рублёў за адзін літр (рост на 170 рублёў), бензін АІ-92 будзе каштаваць 2870 рублёў (рост на 170 рублёў).

У сваю чаргу, кошт бензіну АІ-95 складзе 3240 рублёў за літр (рост на 190 рублёў), а дызельнага паліва — 2580 рублёў (рост на 150 рублёў), перадае АФН. Гэта ўжо трэцяе павышэнне коштаў на бензін і дызпаліва сёлета: з 23 студзеня яны былі павялічаны на 7%, а з 27 лютага — на 2%.

Как вам новость?
Головоломки