Бензін у Беларусі даражэе на 4,5-10,4%

03.03.2011 09:41
Архив Редакция

У Беларусі 3 сакавіка аўтамабільнае паліва на запраўках падаражэе на 4,5-10,4%. Так, літр бензіну Аі-95 абыйдзецца аўтааматарам у 3,4 тыс. рублёў (цяпер — 3240), Аі-92 — 3000 (2870), А-80 — 2410 (2250), дызельнае паліва — 2850 (2580). Пра гэта распавялі на шэрагу аўтазаправак 2 сакавіка.

Тым часам у канцэрне «Белнафтахім» адмаўляюцца каментаваць падаражанне паліва на запраўках, паведамляе «Еўрапейскае радыё для Беларусі». «У мяне ў цяперашні час інфармацыі пра падаражэнне няма», — заявіла прэс-сакратар канцэрна Марына Касцючэнка.

Як раней паведамляў Тэлеграф, чуткі аб хуткім падаражэнне бензіну з’явіліся ў асяроддзі беларускіх аўтамабілістаў (у прыватнасці, у Гарадзенскай вобласці) у 20-х чыслах лютага. Тады ў «Белнафтахіме» іх абверглі.

У канцы студзеня і пачатку лютага канцэрн двойчы з розніцай у некалькі дзён заяўляў пра адсутнасць планаў павышэння раздробных цэнаў на паліва.

Как вам новость?