Берасцеец спрабаваў правезці наўтбукі праз мяжу ў памперсах

12.04.2010 12:02
Архив Редакция

У пункце пропуску "Варшаўскі мост" памежнікі сумесна з супрацоўнікамі мытні пры афармленні на ўезд аўтамабіля Ford па "зялёным" канале выявілі ў багажніку іншамаркі ўтоены тавар. Жыхар Брэста схаваў два наўтбукі коштам каля трох мільёнаў рублёў у упакоўку з дзіцячымі падгузнікамі, паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце.

«Там жа праз чатыры гадзіны падчас рэалізацыі аператыўнай інфармацыі памежнікі ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі міліцыі спынілі для надгляду Nissan Primera, які прайшоў у Беларусь па «зялёным» канале. У іншамарцы былі выяўленыя чатыры наўтбукі, дзве торбы для наўтбукаў, 21 фотаапарат і трыкатаж на суму больш за 31 млн. рублёў», — распавялі ў прэс-службе ДПК.

У агуле, як адзначылі ў камітэце, за мінулыя суткі памежнікі спынілі шэсць спроб нелегальнага правозу тавараў праз мяжу.

Как вам новость?
Головоломки