Берасцеец выскачыў з кватэры ў агні на трэцім паверсе і выжыў

25.10.2010 16:40
Архив Редакция

У Берасці 48-гадовы мужчына, ратуючыся ад агню, выскачыў са сваёй кватэры, што гарэла, на трэцім паверсе. Чалавек выжыў, аднак атрымаў сур'ёзныя траўмы. Мужчыну даставілі ў Берасцейскую абласную лякарню з атручваннем ўгарным газам, пераломамі рэбраў і страсеннем галаўнога мозгу, паведаміў прэс-сакратар Берасцейскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў.

Званок аб пажары ў двухпакаёвай кватэры пяціпавярховага дома па вуліцы Набярэжнай паступіў у цэнтр аператыўнага кіравання 23 кастрычніка ў 04:24, перадае БелаПАН.

На месца пажару накіравалі аўтамабіль хуткага рэагавання, дзве аўтацыстэрны і аўталесвіцы. Першае падраздзяленне, па словах Сяргея Машнова, прыбыло літаральна праз хвіліну пасля сігналу. Гаспадар кватэры, рабочы адной з будаўнічых арганізацый Берасця, ужо знаходзіўся на вуліцы. Пажар патушылі за 18 хвілін. Аднак агонь знішчыў мэблю і хатнюю маёмасць, пашкодзіў кнутранае аздабленне кватэры.

Па словах Сяргея Машнова, папярэдняя прычына пажару — неасцярожнасць пры паленні ў ложку.

Как вам новость?
Головоломки