Берасцейскія праграмісты стварылі самаразвівальны антывірус-прадказальнік

10.01.2011 17:24
Архив Редакция

Група студэнтаў і выкладчыкаў Берасцейскага ўніверсітэта распрацавала новую антывірусную праграму. Па словах распрацоўшчыкаў, праграма здольная выяўляць у тым ліку і невядомыя раней вірусы і атакі. У аснову якой пакладзены штучны інтэлект.

Уладзімір Галаўко, загадчык кафедры інтэлектуальных інфармацыйных тэхналогій Берасцейскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, доктар тэхнічных навук, прафесар: «Гэта значыць, яна — самаорганізавальная, самаразвівальная сістэма. Мы яе можам запусціць адзін раз у камп’ютар, і далей яна будзе вучыцца на новых дадзеных».

Сяргей Безабразаў, дацэнт кафедры інтэлектуальных інфармацыйных тэхналогій БДТУ: «Гэта як імунная сістэма чалавека. Яна не ведае ўсіх бактэрый, але ў яе ёсць алгарытм, які дазваляе абараняць чалавечае цела ад любых інфекцый. Вось нешта падобнае мы спрабуем перанесці на камп’ютарную сістэму».

Берасцейскай распрацоўкай ужо зацікавіўся шэраг буйных фірмаў, у тым ліку і замежных. У цяперашні час вядуцца перамовы аб супрацоўніцтве. У прынцыпе, магчымыя два шляхі развіцця гэтага праекту, паведамляе «Віртуальны Брэст».

«Першы, гэта сумесна з вядомым брэндам антывіруснай кампаніі распрацаваць модуль і ўключыць яго ў склад ужо вядомага брэнда. У гэтым выпадку ніхто не будзе ведаць аб нашай распрацоўцы. Другі шлях развіцця, гэта калі мы знаходзім фінансаванне з боку людзей, якія толькі прыходзяць у IT-бізнэс. Тады ствараецца новы брэнд, новы беларускі антывірус», — распавялі распрацоўшчыкі.

Как вам новость?
Головоломки