Беспрацоўны жыхар Берасця "замінаваў" Брэсцкую крэпасць

04.10.2010 12:51
Архив Редакция

Уначы 4 кастрычніка ў адно з аддзяленняў міліцыі Берасця паступіла паведамленне аб тым, што на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" закладзена выбухная прылада. У ходзе абследавання тэрыторыі комплексу сапёры не выявілі ніякіх выбухованебяспечных прадметаў.

Супрацоўнікам міліцыі ўдалося ўстанавіць, што званок аб ілжывым мінаванні Брэсцкай крэпасці зрабіў 26-гадовы непрацоўны жыхар Берасця, паведамляе БелаПАН. У цяперашні час з мужчынам праводзіцца разбіральніцтва.

Дзеянні маладога чалавека падпадаюць пад арт. 340 Крымінальнага кодэксу Беларусі — загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы. Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў.

Как вам новость?
Головоломки