Былы галоўны фінансавы следчы КДК атрымаў чатыры гады турмы

28.10.2010 14:08
Архив Редакция

Былы начальнік следчага ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Генадзь Гапоненка атрымаў чатыры гады турмы. Пра гэта паведамілі ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Суд прызнаў мужчыну вінаватым па ч.3 арт.424 (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі) КК Беларусі.

Суд прызначыў Генадзю Гапоненку пакаранне ў выглядзе пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і пазбаўленнем права займаць кіруючыя пасады, звязаныя з выкананнем адміністрацыйна-гаспадарчых функцый, тэрмінам на пяць гадоў. Пры гэтым тэрмін зняволення быў скарочаны мужчыну на адзін год па амністыі, перадае БелТА.
Адначасова суд апраўдаў Генадзя Гапоненку па іншых эпізодах абвінавачвання — ч.5 арт.16 (саўдзел у злачынстве), ч.4 арт.209 (махлярства), ч.3 арт.430 (атрыманне хабару) і ч. 2 ст.431 (дача хабару) — у сувязі з недаказанасцю здзяйснення ім гэтых злачынстваў.У судзе Цэнтральнага раёна сталіцы удакладнілі таксама, што крымінальная справа ў дачыненні да Генадзя Гапоненка была ўзбуджаная 29 чэрвеня 2009, калі мужчына ўжо не служыў у органах.
Прысуд суда пакуль не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Как вам новость?