Паліцыя патрабуе судзіць былога амбасадара Ізраілю ў Беларусі

25.05.2010 10:00
Архив Редакция

Ізраільская паліцыя рэкамендавала генеральнаму пракурору краіны Эхуду Вайнштэйну прад'явіць афіцыйныя абвінавачанні ў карупцыі былому амбасадару Ізраілю ў Беларусі Зееву Бэн-Ар'е і кіраўніку ізраільскага міністэрства замежных спраў Авігдору Ліберману. Паліцыя таксама рэкамендавала прад'явіць кіраўніку МЗС Ізраілю абвінавачанне ў адмыванні грошай шляхам злоўжывання грамадскім даверам.

Па дадзеных паліцыі, верагодна, падчас апошняга візіту Авігдора Лібермана ў Мінск у кастрычніку 2008 года Зееў Бэн Ар’е перадаў яму копіі дакументаў, якія тычацца магчымых абвінавачанняў у карупцыі. Па інфармацыі паліцыі, сярод перададзеных матэрыялаў знаходзіўся адрасны запыт міністра юстыцыі Ізраілю да ўрада Беларусі пра праверку банкаўскіх рахункаў Авігдора Лібермана, перадае Lenta.ru.
Паліцыя падазрае кіраўніка ізраільскага МЗС у незаконным атрыманні 2,5 млн. даляраў пад відам ахвяраванняў на перадвыбарную кампанію. Па інфармацыі паліцыі, сродкі пералічваліся Авігдору Ліберману праз банкаўскі рахунак яго дачкі на Кіпры.
Як раней паведамляў Тэлеграф, асноўныя падазрэнні супраць Авігдора Лібермана паліцыя звязвае з дзейнасцю кіпрскай кампаніі яго дачкі. Следства імкнецца даказаць, што на рахункі фірмы незаконна паступалі буйныя сумы, якія затым размяркоўваліся паміж самім палітыкам і яго набліжанымі.

Как вам новость?
Головоломки