Былога кіраўніка Гарадзенскага аблсавету асудзілі за хабар на два гады

05.10.2010 08:48
Архив Редакция

Былога старшыню Гарадзенскага абласнога Савета дэпутатаў, члена Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Аркадзя Карпуця суд прысудзіў да двух гадоў пазбаўлення волі. Яго прызналі вінаватым у падрыхтоўцы да дачы хабару ў буйным памеры.

Савет рэспублікі, у складзе якога Аркадзь Карпуць быў намеснікам старшыні пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, атрымаў копію прысуду суда, вынесенага 12 жніўня.

Пра гэта 4 кастрычніка паведаміў старшыня камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах верхняй палаты Яўген Смірноў, апярэджваючы прыняцце Саветам рэспублікі рашэння аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў Аркадзя Карпуця, перадае БелаПАН.

Былы кіраўнік Гарадзенскага абласнога Савета дэпутатаў знаходзіцца пад вартай з 8 красавіка 2010 года. Следства ў дачыненні да яго вёў Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі.

Як раней перадаваў Тэлеграф, арыштавалі старшыню Гарадзенскага абласнога Савета дэпутатаў 8 красавіка ў Горадні. Санкцыю на арышт Аркадзя Карпуця падпісаў генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч, які зняў са старшыні Гарадзенскага аблсавета дэпутацкую недатыкальнасць.

Разам з тым, старшыня Гарадзенскага абласнога Савета дэпутатаў Аркадзь Карпуць чатыры разы запар абіраўся на займаную, пасаду, пры гэтым амаль кожны раз адзінагалосна.

Как вам новость?
Головоломки