Бяляцкі: кампрамат "СБ" на апазіцыю — гэта хлусня

14.01.2011 12:14
Архив Редакция

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік беларускага праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі заявіў, што надрукаваны ў газеце "Савецкая Беларусь" фрагмент яго перапіскі ў Skype па пытаннях фінансавання з каардынатарам польскага фонду "Свабода і дэмакратыя" з'яўляецца хлуснёй. "Такой размовы не было", - адзначыў праваабаронца.

«Хаця з фондам «Свабода і дэмакратыя» мы падтрымліваем нармальныя адносіны. Літаральна ўчора фонд быў адным з арганізатараў міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай падзеям у Беларусі, якая праходзіла ў Варшаве ў Сойме», — падкрэсліў Алесь Бяляцкі.

Кіраўнік «Вясны» таксама адзначыў, што Skype «сістэма дастаткова празрыстая і ёй трэба карыстацца вельмі асцярожна», перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

На думку Алеся Бяляцкага, публікацыя падобных матэрыялаў працягнецца, паколькі яе мэтай з’яўляецца «скампраметаваць грамадзянская супольнасць, няўрадавыя арганізацыі і палітычныя партыі». Аднак праваабаронца падкрэсліў, што падобнае працягваецца ўжо 20 гадоў і «нешта новае цяжка паказаць». «Але почырк адзін», — заявіў ён.

Як паведамляў Тэлеграф, у дзяржаўнае выданне «Савецкая Беларусь» па ўказанні прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі былі перададзеныя да публікацыі рассакрэчаныя дакументы беларускіх спецслужбаў аб падзеях 19 снежня. У дадзеных дакументах прыводзіцца інфармацыя аб замежным фінансаванні беларускай апазіцыі, у прыватнасці, былых кандыдатаў у прэзідэнты.