Біяметрычныя дакументы ў Беларусі будуць выдаваць з 2012 года

08.12.2010 15:29
Архив Редакция

У Беларусі ў 2012 годзе плануюць пачаць выдачу першых біяметрычных дакументаў — дакументы для асобаў без грамадзянства і бежанцаў. Пра гэта паведаміў начальнік дэпартаменту па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун. Паводле яго слоў, сёлета Саўмін зацвердзіў план мерапрыемстваў, які прадугледжвае правесці ў 2011 годзе асноўны аб'ём працы, што тычыцца ўвядзення біяметрычных дакументаў.

Між тым Аляксей Бягун не назваў дакладную дату ўвядзення біяметрычных пашпартоў для грамадзян Беларусі. Ён падкрэсліў, што ў свеце не існуе адзінага стандарту для біяметрычных пашпартоў. Так, у Беларусі плануецца выкарыстоўваць адбіткі пальцаў. Начальнік дэпартаменту адзначыў, што МУС працягвае вывучэнне сусветнага досведу ў гэтай сферы, паколькі тэхналогіі пастаянна ўдасканальваюцца, зніжаецца іх кошт, перадае БелТА.

Па словах Аляксея Бягуна, павальнай біяпашпартызацыі ў Беларусі не будзе. Грамадзяне змогуць атрымліваць падобныя дакументы для выезду за мяжу, у самой жа краіне захаваецца магчымасць карыстання звычайнымі пашпартамі.

Как вам новость?
Головоломки