Бясплатны праезд школьнікаў абмежавалі маршрутам дом — школа

21.02.2011 16:19
Архив Редакция

Вучні беларускіх школаў змогуць ездзіць бясплатна ў грамадскім транспарце выключна да месца вучобы i назад, прычым толькі з 1 верасня па 30 чэрвеня. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Саўміна Беларусі № 202 "Аб некаторых пытаннях праезду навучэнцаў", падпісанай 16 лютага 2011 года.

«Гэта права рэалізуецца на падставе даведкі аб тым, што грамадзянін з’яўляецца навучэнцам або выхаванцам установы адукацыі з указаннем месца жыхарства (месца перабывання) і месца вучобы», — пазначана ў дакуменце.

Выдаткі за бясплатны праезд школьнікаў будуць пакрываць за кошт уласных сродкаў арганізацыі, якія выконваюць перавозку як аўтамабільным, так і электрычным транспартам, паведамілі ва ўрадзе.

Саўмін рэкамендуе ВНУ і ССНУ дапамагаць студэнтам

Акрамя таго, пастанова прадугледжвае, пры неабходнасці, аказанне навучэнцам ПТВ і ССНУ, а таксама студэнтам ВНУ стацыянарнай формы навучання дапамогі з боку адміністрацыі навучальных устаноў для аплаты праезду. Такая дапамога можа вылучацца па заяве навучэнца або студэнта на падставе хадайніцтва пастаянна дзейнай камісіі па аказанні матэрыяльнай дапамогі на праезд, якая павінна быць створана ў кожнай установе адукацыі.

Матэрыяльную дапамогу для аплаты праезду могуць аказваць як навучэнцам платных аддзяленняў, так і бюджэтных.

Как вам новость?