Біятлон. Беларусь заняла чацвёртае месца ў змешанай эстафеце ў Кантыялахці

12.03.2010 17:50
Архив Редакция

Падзенне Сяргея Новікава пазбавіла Беларусь медалю ў змешанай эстафеце на этапе Кубка свету ў Кантыялахці, які стартаваў 12 сакавіка. У выніку беларуская каманда размясцілася на чацвёртым месцы, а прызавую тройку склалі Нарвегія (адзін штрафны круг і восем дадатковых патронаў), Нямеччына (адставанне 5,4 сек., 8) і Італія (+35,6 сек., 9).

Каманда Беларусі (Людміла Калінчык, Дар’я Домрачава, Аляксандр Сыман, Сяргей Новікаў), якая ўсяго з чатырма дадатковымі патронамі была лепшай на агнявых межах, саступіла пераможцам 42,2 сек. і адстала ад бронзавых прызёраў на 6,6 сек., перадае БелТА.


Сяргей Новікаў, які бег апошнім этапе, пасля заключнай агнявой мяжы займаў трэцяе месца з адставаннем ад лідара ў 16,4 сек., але зваліўся, і гэта дазволіла італьянцу Крыстыяну Дзі Ларэнцы, які стаў самым хуткім на сваім этапе, абыйсці на фінішы нашага суайчынніка.

 

Усяго да фінішу дабраліся 15 каманд. Зборная Польшчы сышла з дыстанцыі пасля таго, як страціла шанцы на высокае месца з-за таго, што ў Томаша Сікоры адарвалася папружка вінтоўкі.

 

13 cfrfdbrfадбудзецца мужчынская спрынтарская гонка на 7,5 км.

Как вам новость?
Головоломки