Бязпалька: Пуцін прызнаў чарговую паразу расійскай палітыкі ў Беларусі

18.03.2010 16:54
Архив Редакция

Намеснік дырэктара Цэнтра ўкраіністыкі і беларусістыкі МДУ імя Ламаносава Багдан Бязпалька лічыць, што Уладзімір Пуцін прызнаў чарговае сведчанне паразы палітыкі расійскай эліты ў адносінах да Беларусі.

Такую заяву эксперт зрабіў, каментуючы выказванне Уладзіміра Пуціна пра тое, што Расія заўсёды выступала за нармалізацыю адносін Беларусі з Захадам, і калі гэта нармалізацыя адбываецца за кошт непрызнання Мінскам Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, дык «ужо ёсць нейкі станоўчы эфект».

«У дадзеным выпадку, Расія ніяк не можа паўплываць на свайго бліжэйшага саюзніка ў справе прызнання гэтых дзвюх дзяржаў. Масква таксама адмовілася ад падтрымкі тых сіл у Беларусі, якія яна заве прарасійскімі», — адзначыў Багдан Бязпалька, паведамляе ІА «REGNUM-Беларусь».

«У Беларусі пачынаюць адбывацца працэсы, аналагічныя тым, што адбываюцца на Украіне, толькі ў мякчэйшай форме. Праз некаторы час там сфармуецца свая нацыянальная ідэя, якая, можа быць, не ў гэтак рэзкім выглядзе, але ўсё ж будзе адмаўляць рускасць і адстойваць зусім іншую нацыянальную ідэнтычнасць. У дадзеным выпадку, у расійскай улады не застаецца прылад для процідзеяння гэтым працэсам», — падкрэсліў эксперт.

Как вам новость?
Головоломки