Бязсмертны: наступным амбасадарам у Беларусі можа стаць Ціханаў

06.06.2011 12:16
Архив Редакция

Амбасаду Украіны ў Беларусі можа ўзначаліць экс-віцэ-прэм'ер-міністр Віктар Ціханаў, якога звольніў Прэзідэнт за зрыў рэформаў у галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Аб гэтым заявіў экс-амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бязсмертны, адказваючы на пытанне аб магчымым прызначэнні на гэтую пасаду Ціханава. "У мяне такая ж інфармацыя. Яе пацвердзілі мне крыніцы, цалкам вартыя даверу", — сказаў былы пасол.

Нагадаем, 1 чэрвеня, Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч звольніў Віктара Ціханава з пасады віцэ-прэм’ер-міністра — міністра рэгіянальнага развіцця, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Пазней, лідар фракцыі Партыі рэгіёнаў Аляксандр Яфрэмаў заявіў, што Віктар Ціханаў напісаў заяву аб звальненні з пасады віцэ-прэм’ер-міністра па ўласным жаданні.Акрамя таго, 3 чэрвеня, Януковіч падпісаў указ Аб вызваленні Рамана Бязсмертнага ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Украіны ў Рэспубліцы Беларусь.Крыніца: Корреспондент.net

Как вам новость?
Головоломки