Бязсмертны: рашэнне па доўгу і мяжы Мінск і Кіеў прымуць увосень

22.06.2010 12:41
Архив Редакция

Новы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бязсмертны заявіў, што тэрмін афармлення дамовы аб дзяржаўнай мяжы дзвюх краін, а таксама рашэнне па "так званым дзяржаўным доўгу" Украіны будзе прынятае не раней за восень гэтага года.

Дадзеныя пытанні змяшчаюцца ў «дарожнай карце» — дакуменце, які ў канцы траўня падпісалі віцэ-прэм’еры Беларусі і Украіны, сустаршыні міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Уладзімір Сямашка і Андрэй Клюеў, паведамляе БелаПАН.

Дакумент, які змяшчае каля 20 пунктаў, таксама закранае пытанні супрацоўніцтва ў прамысловай, аграпрамысловай, энергетычнай сферы. Па кожным з іх вызначаны час і адказныя выканаўцы.

Раман Бязсмертны, адказваючы на пытанне з нагоды сумы доўгу, расказаў, што «яшчэ ў дакументах пачатку 2000-х гадоў фігуруюць 134 млн. даляраў». Пры гэтым, па словах амбасадара, рана казаць, што дадзеная лічба канчатковая.

Как вам новость?
Головоломки