Бязсмертны: саюз Кіева і Мінска супраць "Газпрома" быў бы памылкай

25.06.2010 10:54
Архив Редакция

Пасол Украіны ў Беларусі Раман Бязсмертны пракаментаваў прапанову кіраўніка партыі "За Украіну!" Вячаслава Кірыленкі стварыць транзітны саюз Мінска і Кіева для супрацьстаяння "шантажу "Газпрома". На думку дыпламата, прымаць чый-небудзь бок у газавым канфлікце для Украіны было б памылковым.

«Падтрымліваць якія-небудзь палітычныя ініцыятывы з таго ці іншага боку ў такім канфлікце — гэта калі не вялікая памылка, то, у рэшце рэшт, справа тых палітыкаў, якія ініцыююць такія працэсы», — прыводзіць словы амбасадара Украіны БелаПАН.

Пры гэтым Раман Бязсмертны падкрэсліў, што Украіна як дзяржава «зацікаўлена ў тым, каб праблема стасункаў Расіі і Беларусі была як мага хутчэй вырашаная, і была вырашана за кошт дыялогу»

Як раней паведаміў Тэлеграф, на думку Вячаслава Кірыленкі, «апошні беларуска-расійскі газавы канфлікт сведчыць, што ўсе міфы крамлёўскай прапаганды пра «вечную дружбу», «братэрскія народы» і «агульную гісторыю» забываецца, калі гаворка заходзіць пра інтарэсы расійскіх алігархічных нафтагазавых кланаў».

У сувязі з гэтым ўкраінскі палітык прапанаваў членам ўрада Украіны ініцыяваць стварэнне беларуска-ўкраінскай рабочай групы, якая б распрацавала агульную газавую палітыку, замест таго, каб «навыперадкі спрабаваць дагадзіць Крамлю».

Как вам новость?